БЕЛ Ł РУС

Жыхарка Бабруйска кінула недакурак у ёмістасць з бензінам. Яна шпіталізавана з апёкамі 80 працэнтаў цела.

29.08.2023 / 13:44

Nashaniva.com

У аўторак апоўначы ў бальніцу даставілі 58-гадовую бабруйчанку. У жанчыны былі дыягнаставаныя апёкі 80 працэнтаў цела, паведамляе «Магілёў анлайн».

Фота: МНС

Жанчына на прысядзібным участку памылкова кінула недакурак цыгарэты ў бутэльку з бензінам. Ёмістасць выкарыстоўвалася для запраўкі газонакасілкі.

Адбылася ўспышка лёгкаўзгаральнай вадкасці, на пенсіянерцы загарэлася адзенне, жанчына атрымала моцныя апёкі.

Сын падручнымі сродкамі патушыў агонь.

Чытайце таксама:

Пад Віцебскам вясковец за збітага сабаку спаліў суседу хлеў і лазню

У Чэрыкаўскім раёне ад удару токам загінуў камбайнер

У Ваўкавыску пры пажары ў кватэры загінуў гаспадар

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула