Інтэрнэт-кнігарня «Кнігаўка» запусціла дастаўку ў Беларусь
30.08.2023 / 12:30
Выдавецтва не нясе адказнасці пасля перасячэння мяжы з Беларуссю і не дае гарантый, у якім стане дойдуць ці не дойдуць кнігі.
Паштовы аператар —Poczta Polska. Прымаецца толькі папярэдняя анлайн-аплата.
Выдавецтва не нясе адказнасці пасля перасячэння мяжы з Беларуссю і не дае гарантый, у якім стане дойдуць ці не дойдуць кнігі пасля кантакту з мытнікамі і супрацоўнікамі «Белпошты».
Грошы назад не вяртаюцца. Кожны заказчык атрымае трэк-нумар, каб адсочваць сваю пасылку.
Усе нашы кнігі легальна выдадзеныя і не з'яўляюцца забароненай для распаўсюду прадукцыяй, толькі адна з іх прызнаная «экстрэмісцкай» — раман «Апошняя кніга пана А.» Альгерда Бахарэвіча. Дзеля ўласнай бяспекі не заказвайце гэтую кнігу.
Цана дастаўкі залежыць ад вагі:
- да 1 кг — 59,99 злотых (42 р.),
да 2 кг — 65,99 злотых (45 р.)
да 3 кг — 70,99 злотых (48 р.)
да 4 кг — 75,99 злотых (52 р.)
да 5 кг — 87,99 злотых (59 р.)
вышэй за 5 кг — 99,99 злотых (70 р.)
Максімальная вага адной пасылкі — 7 кг.
Чытайце таксама:
Беларускі магістрат «Кнігаўка» завершаны. Сабрана 23 тысячы еўра
Янушкевіч у «Жыцці-маліне»: Ваўкі не ведаюць, што такое дараванне
Янушкевіч расказаў, які раман Кінга яны выдадуць па-беларуску і калі