БЕЛ Ł РУС

Затрымалі беларуску, якая прыляцела ў Мінск з Італіі да сваякоў 

30.08.2023 / 16:49

Nashaniva.com

32-гадовая Вераніка Казак некалькі гадоў жыве ў Італіі, мае ДНЖ гэтай краіны, паведамляе «Вясна».

Вядома, што Вераніка прыляцела да сваякоў у Мінск — 25 жніўня яе выклікалі ў міліцыю наконт нейкіх каментароў і допісаў у сацсетках, пасля чаго сувязь з дзяўчынай знікла.

Паводле папярэдняй інфармацыі, супраць Веранікі распачалі крымінальную справу. Падрабязнасці высвятляюцца.

Чытайце таксама:

Вярхоўны суд пакінуў без зменаў прысуд журналісту Яўгену Меркісу

Паліна Шарэнда-Панасюк спыніла галадоўку. Яе патрабаванні выканалі

«Я хачу сказаць ВЕ-ЛІ-ЗАР-НЫ дзякуй тысячам беларусаў». Ягор Марціновіч напісаў першы допіс пасля вызвалення

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула