У Брэсце судзілі маці былога палітвязня Ціхана Клюкача
Учора адбыўся суд над Інай Калацкай, маці былога палітвязня Ціхана Клюкача. Па інфармацыі берасцейскай «Вясны», жанчыне прысудзілі штраф, сума якога не называецца.
Іне Калацкай выставілі арт. 24.3 КаАП (непадпарадкаванне службовай асобе), у ролі суддзі, як пазначана ў раскладзе Ленінскага суда Брэста, быў Святаслаў Каліна.
Пра затрыманне Калацкай стала вядома 15 жніўня. Паколькі ад часу затрымання да суда прайшло два тыдні, можна меркаваць, што гэты суд быў над ёй не першы.
Сын жанчыны Ціхан Клюкач адбыў за кратамі паўтара года, пасля чаго з'ехаў за мяжу і хацеў ваяваць на баку Украіны.
Чытайце таксама:
Беларус, якому не далі ваяваць за Украіну, падаў у суд на СБУ і прайграў
Сталі вядомыя прычыны недаверу да двух байцоў «Пагоні». Адзін з іх сапраўды быў завербаваны КДБ
Бяспалаў — пра ўнутрак Палка Каліноўскага, прэтэнзіі да Стрыжака і Ціханоўскай і ролю Сахашчыка
«Я абіраю годнасць». Былы палітвязень Ціхан Клюкач сышоў з палка Каліноўскага