БЕЛ Ł РУС

Каля адной з вёсак у Драгічынскім раёне знайшлі бомбы

31.08.2023 / 15:49

Nashaniva.com

У аператыўна-дзяжурную службу Драгічынскага РАУС паступіла паведамленне аб нечаканай знаходцы: паблізу адной з вёсак раёна былі выяўленыя снарады. Што гэта было — давялося разбірацца сапёрам, якія прыбылі на месца, паведамілі ва УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Фота: УУС Брэсцкага аблвыканкама

Спецыялісты вызначылі, што знойдзены тры авіяцыйныя бомбы ФАБ-50 і адзін артылерыйскі снарад 152 мм часоў Другой сусветнай вайны. Вайскоўцы абследавалі тэрыторыю, але іншых боепрыпасаў тут не выявілі. Знаходкі ж вывезлі ў бяспечнае месца і знішчылі. 

Ва УУС Брэсцкага аблвыканкама нагадалі, што пры выяўленні боепрыпасаў трэба неадкладна звяртацца ў міліцыю. Да снарадаў не варта дакранацца, любы рух можа справакаваць выбух і прывесці да непапраўных наступстваў.

Чытайце таксама:

Танк абстраляў кадэцкае вучылішча ў Парэччы пад Гроднам — Reform.by

Грыбнік у Столінскім раёне знайшоў у лесе авіяцыйную бомбу часоў Другой сусветнай вайны

У Драгічынскім раёне непагадзь нарабіла бяды ФОТА і ВІДЭА

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула