БЕЛ Ł РУС

Памёр музыка Джымі Бафет

2.09.2023 / 21:29

Nashaniva.com

Ва ўзросце 76 гадоў пайшоў з жыцьця Джымі Бафет — вядомы амерыканскі музыка, які запомніўся сваёй творчасцю ў жанры кантры-рок. У твітар-акаўнце музыкі паведамляецца, што Бафет «мірна памёр у ноч на 1 верасня ў атачэнні сваёй сям’і, сваіх сабак і музыкі», піша Радыё Свабода.

Джымі Бафет. Фота: Amir Hamja/Bloomberg via Getty Images

Больш за ўсё музыка вядомы хітом Margaritaville, які выйшаў у складзе альбома Changes in Latitudes у 1977 годзе. Пасля Яго загаварылі пра так званае «кі-уэстскае» гучаньне — характэрны для творчасці Бафета музычны стыль, які спалучае элементы кантры, поп-музыкі і року (асабліва, так званага жанру троп-рок).

Пазьней у ЗША нават з'явіўся тэрмін parrothead («папугаегаловыя») — так сталі зваць шматлікіх прыхільнікаў Бафета, якія прытрымліваюцца марудлівага «кі-уэстскага» (адсылка да аднайменнага фларыдскага курорту) стылю жыцця, які гучыць у яго песнях.

Пазней пад брэндам Margaritaville Бафет адкрыў серыю рэстаранаў, крам і казіно. Бізнес-імперыя Бафета дазволіла яму стаць адным з найбагацейшых музыкаў, чыё багацце перавысіла адзін мільярд даляраў.

Чытайце таксама:

Беларуская актрыса з серыяла «Каменская» памерла ў Канах

Памёр бізнэсовец Махамед Аль-Фаед. Ягоны сын разбіўся ў аўтакатастрофе разам з прынцэсай Дыянай

Памёр малодшы сын Пабла Пікаса — Клод

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула