БЕЛ Ł РУС

У Лельчыцах 60-гадовы вясковец напаў на ўчастковага і парэзаў яго

4.09.2023 / 9:23

Nashaniva.com

Участковы інспектар Лельчыцкага РАУС прыбыў да 60-гадовага жыхара вёскі Стадолічы для правядзення прафілактычнай гутаркі аб спыненні асацыяльнага ладу жыцця, паведамляе прэс-служба МУС.

Мужчына выйшаў з хаты насустрач участковаму, трымаючы адну руку за спінай. Міліцыянт папрасіў паказаць руку і дакрануўся да яе.

Тады вясковец паспрабаваў ударыць міліцыянера ў жывот нажом, затым пачаў ім размахваць, парэзаў участковаму далонь і грудную клетку.

У выніку ён быў затрыманы.

Следчымі заведзена крымінальная справа за гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула