БЕЛ Ł РУС

У Магілёве правялі ператрус у прадпрымальніцы Іны Царовай

4.09.2023 / 14:25

Nashaniva.com

Яе мужа-ўкраінца, які мае дазвол на жыхарства, хутчэй за ўсё, рыхтуюць да дэпартацыі — ён не выйшаў з ізалятара часовага ўтрымання.

Іна — вядомая ў горадзе прадпрымальніца, якая займаецца развіццём цырульняў. Па інфармацыі ад яе былых калег, сілавікі апазналі жанчыну на відэа з пратэстаў 2020 года, дзе яна ішла ў калоне з бел-чырвона-белым сцягам, піша Mayday.

Па месцы яе пражывання быў праведзены ператрус, сцяг канфіскаваны.

Вядома, што ў кватэры яна жыла з другім мужам, ураджэнцам Украіны, які меў дазвол на жыхарства ў Беларусі. Іх абаіх павезлі на допыт, пасля чаго Іна вярнулася дадому, а яе мужа не адпусцілі.

У выніку жанчына на мінулым тыдні атрымала штраф у памеры 100 базавых велічынь (3700 рублёў). Абедзве яе цырульні не працуюць.

Чытайце таксама:

У Віцебску затрымалі мужчыну, які нібыта пісаў «дрэнныя каментары» 

На фестывалі Lidbeer у Лідзе затрымалі двух мужчын — яны выкрыкнулі «Жыве Беларусь»

За «экстрэмізм» і «пікет» аштрафавалі Паўла Якубовіча

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула