БЕЛ Ł РУС

Беларускага і расійскага паслоў усё ж пазвалі на ўручэнне Нобелеўскай прэміі міру

5.09.2023 / 7:24

Nashaniva.com

Кіраўніцтва Нобелеўскага фонду вырашыла не запрашаць паслоў Расіі, Беларусі і Ірана на цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі ў Стакгольме. Аднак усе паслы, як і раней, будуць запрошаныя на цырымонію ў Осла, паведамляе Нобелеўскі камітэт.

Nobelprize.org

«Нарвежскі нобелеўскі камітэт мае 70-гадовую традыцыю запрашаць усіх замежных паслоў у Осла на цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі міру 10 снежня. Камітэт жадае, каб дзяржаўныя органы кожнай краіны, афіцыйна прадстаўленыя ў Нарвегіі, мелі магчымасць узяць удзел у цырымоніі ўзнагароджання і азнаёміцца з важнымі пасланнямі лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру», — тлумачыць Нобелеўскі камітэт.

«Гэта не ў апошнюю чаргу адносіцца да краін з аўтарытарным рэжымам, якія вядуць вайну супраць іншых краін або супраць уласнага насельніцтва і супраць якіх выступаюць нашы лаўрэаты прэміі міру», — падкрэсліў Нобелеўскі камітэт.

Нагадаем, што запрашэнне паслоў пералічаных краін на цырымоніі ўручэння прэмій у Стакгольме выклікала крытыку. Абурыліся ў Швецыі, Украіне, а таксама дэмакратычныя беларускія сілы. У суботу Нобелеўскі камітэт заявіў, што не будзе запрашаць паслоў.

Год таму, у кастрычніку 2022 года, Нобелеўскую прэмію міру прысудзілі беларускаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму, які быў затрыманы падчас пагрому беларускіх праваабаронцаў 14 ліпеня 2021 года. Замест Бяляцкага прэмію ў Осла атрымала яго жонка Наталля Пінчук. У сакавіку 2023 года Алеся Бяляцкага асудзілі на 10 гадоў калоніі.

Чытайце таксама:

Нобелеўскі фонд адклікаў запрашэнне паслам Беларусі, Расіі і Ірана на ўрачыстасці

Пасла Беларусі запрасілі на банкет з нагоды ўручэння Нобелеўскіх прэмій

«Беларусь — не Расія, і Лукашэнка — не Беларусь». Прамова жонкі Алеся Бяляцкага Наталлі Пінчук на Нобелеўскай канферэнцыі міру — 2023

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула