БЕЛ Ł РУС

На інаўгурацыю прэзідэнта Зімбабвэ адправілі віцэ-прэм'ера Пархомчыка

5.09.2023 / 10:23

Nashaniva.com

Падчас сустрэчы ён перадаў віншаванні ад Лукашэнкі і ад сябе асабіста з пераабраннем на гэтую пасаду.

Пятро Пархомчык падчас візіту ў Зімбабвэ ў кастрычніку 2022 года. Фота: сайт sb.by

Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Пятро Пархомчык узяў удзел у інаўгурацыі прэзідэнта Зімбабвэ Эмерсана Дамбудзо Мнангагва. Падчас сустрэчы ён перадаў віншаванні ад Лукашэнкі і ад сябе асабіста з пераабраннем на гэтую пасаду, паведамляе sb.by.

На сустрэчы са зноў абраным прэзідэнтам гэтай краіны віцэ-прэм'ер адзначыў, што Беларусь з задавальненнем назірае за тым, як Зімбабвэ актыўна развіваецца ў сацыяльна-эканамічным плане:

— Ваш урад пісьменна расстаўляе прыярытэты і надае вялікую ўвагу комплекснаму развіццю ўсіх галін, уключаючы сельскую гаспадарку, энергетыку, прамысловасць і інфраструктуру.

Таксама Пархомчык выказаў упэўненасць, што вывераныя кіраўніцтвам краіны стратэгічныя рашэнні, сістэмны падыход у рэалізацыі намечаных планаў, працавітасць і адзінства грамадзян забяспечаць росквіт краіны.

Чытайце таксама:

«Перамога народнай справядлівасці». Лукашэнка павіншаваў Эмерсана Мнангагва з пераабраннем на пасаду прэзідэнта Зімбабвэ

Беларусь і Зімбабвэ дамовіліся супрацоўнічаць у касмічнай сферы

Аксілія Мнангагва прыязджала ў Беларусь з двума сынамі-блізнюкамі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула