БЕЛ Ł РУС

Апублікавалі ўказ Лукашэнкі аб замене пашпартоў за мяжой

6.09.2023 / 7:12

Nashaniva.com

Указ Аляксандра Лукашэнкі, паводле якога пасольствы больш не будуць выдаваць пашпарты беларусам, што пастаянна пражываюць за мяжой, быў апублікаваны сёння ноччу на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Фота: «Наша Ніва»

Нагадаем, што цяпер атрымаць або памяняць пашпарт можна будзе толькі ў органах унутраных спраў па месцы апошняй рэгістрацыі па месцы жыхарства. Біяметрычныя пашпарты можна будзе мяняць яшчэ і ў МЗС.

Акрамя таго, выключаны пункт аб праве дыпламатычнага прадстаўніцтва або консульскай установы падаўжаць тэрмін дзеяння пашпартоў, якія знаходзяцца за мяжой.

Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання. Ён пачне дзейнічаць з 00:00 7 верасня (ноч на чацвер).

Чытайце таксама:

Беларусы больш не змогуць замяняць пашпарты ў консульствах, а даверанасці, аформленыя за мяжой, перастануць прызнавацца — новы ўказ

Без дзейнага пашпарта знаходжанне беларусаў за мяжой стане незаконным. Вось што можна зрабіць з гэтым тым, хто жыве ў Польшчы ці Літве

«Мы працуем, каб беларусы не засталіся без пашпартоў» — Ціханоўская

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула