Аляксандр Мілінкевіч стаў пазаштатным дарадцам Ціханоўскай
Вядомы палітык і грамадскі дзеяч, былы кіраўнік Руху «За Свабоду» і кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2006 года Аляксандр Мілінкевіч, стаў пазаштатным дарадцам Святланы Ціханоўскай у пытаннях еўрапейскага выбару Беларусі, паведамляе прэс-служба Ціханоўскай.
Аляксандр Мілінкевіч са Святланай Ціханоўскай. Фота прэс-службы Ціханоўскай
Аляксандр Мілінкевіч, як заяўляецца, будзе дапамагаць наладжваць сувязі паміж дэмакратычнай Беларуссю і Еўропай. Адна з галоўных мэтаў — узмацніць інтэграцыю беларускай культуры ў еўрапейскую, часткай якой яна заўсёды з’яўлялася.
Чытайце таксама: