Затрымалі ўладальніка брэсцкага бара «Дэндзі»
Брэсцкія сілавікі паведамілі пра затрыманне нібыта за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў» Аляксандра Козака, уладальніка брэсцкага бара «Дэндзі». Відэа з ім з'явілася ў праўладным тэлеграм-канале, заўважыла «Медыязона».
Аляксандр Козак. Фота: сацсеткі
Акрамя таго, адначасова затрымалі і яшчэ аднаго маладога чалавека. На відэа ён кажа, што яго завуць Марк Александровіч, а працуе ён касірам у «Еўраопце».
На відэа Аляксандр Козак распавядае, што нібыта размясціў на сваёй старонцы ва «УКантакце» матэрыял, «які цяпер з'яўляецца экстрэмісцкім». Другі малады чалавек кажа, што ён затрыманы нібыта за падпіскі на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы.
Па якім менавіта артыкуле маладыя людзі былі затрыманыя — не паведамляецца, цяпер іх змясцілі ў ІЧУ.
Чытайце таксама:
У Брэсце сілавікі затрымалі дваіх мужчын за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў»
Сілавікі затрымалі бухгалтарку з Магілёва
ГУБАЗіК затрымаў студэнта БДПУ, вінавацяць у адміністраванні чата