У Верхнядзвінску зноў будуць судзіць 80-гадовага краязнаўца
Імя 80-гадовага верхнядзвінскага краязнаўца Антона Бубалы, вязня канцлагера і ганаровага грамадзяніна горада, з'явілася ў раскладзе судовых пасяджэнняў на панядзелак, 11 верасня, паведамляе тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю».
Антон Бубала
Раней Антона Бубалу ўжо штрафавалі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Ён — ганаровы грамадзянін Верхнядзвінска, старшы навуковы супрацоўнік мясцовага гісторыка-краязнаўчага музея. Немаўлём разам з маці, братам і сястрой ён прайшоў праз нацысцкі канцэнтрацыйны лагер у Саласпілсе.
Акрамя Бубалы, у панядзелак за «экстрэмізм» будуць судзіць яшчэ трох чалавек — трэнерку Наталлю Лакотку, Валерыя Туронка і Анатоля Селівончыка.
Чытайце таксама:
Жыхара Пінскага раёна асудзілі за здымкі беларускай вайсковай тэхнікі
Яшчэ 10 чалавек прызналі палітвязнямі, іх колькасць дарасла да 1519