БЕЛ Ł РУС

Беларусы заснавалі ў Польшчы амаль 12 тысяч фірмаў за апошнія паўтара года

9.09.2023 / 12:13

Nashaniva.com

Беларусы сталі другой па велічыні групай іншаземцаў у Польшчы, якія зарэгістравалі там свой бізнэс. На першым месцы ўкраінцы, піша «Радыё Свабода».

Варшава. Фота: Pawel Toczynski / Getty Images

Больш за 11,7 тысячы фірмаў заснавалі беларусы ў Польшчы за апошнія паўтара года. Гэта 24% ад усяго бізнэсу, які зарэгістравалі не польскія грамадзяне.

66% фірмаў працуе ў кірунку інфармацыі і камунікацыі, пераважна ў праграмаванні.

Яшчэ 11% фірмаў вядзе прафесійную, навуковую або тэхнічную дзейнасць, 5% — задзейнічана ў будоўлі, паведаміў Польскі эканамічны інстытут.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула