БЕЛ Ł РУС

Жыхарку Магілёва затрымалі за БЧБ-манікюр. Яе дапытваюць са змененымі галасамі

9.09.2023 / 19:41

Nashaniva.com

Уладальніцу салона прыгажосці ў Магілёве затрымалі і аштрафавалі на 3700 рублёў за манікюр з «забароненай сімволікай». Прапагандысты знялі пра гэта цэлы рэпартаж.

Сілавікі спрабавалі зняць з жанчынай «пакаяннае» відэа, але затрыманая адмовілася з імі размаўляць і нават глядзець у камеру. Пазней яе абвінавацілі ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту.

У знятым роліку звяртае на сябе ўвагу тое, што нават праз тры гады пасля масавых пратэстаў, дзейнічаючы, здавалася б, у цалкам камфортнай для сябе сітуацыі поўнай беспакаранасці і дэманструючы ўпэўненасць у тым, што гэта навечна, магілёўскія сілавікі не хочуць дапускаць ідэнтыфікацыю сваіх асоб. У мужчыны, які дапытвае затрыманую жанчыну, штучна зменены голас. 

Чытайце таксама:

Бацьку палітзняволенага падлетка Мікіты Залатарова асудзілі трэці раз запар

У Верхнядзвінску зноў будуць судзіць 80-гадовага краязнаўца

«Нас пакаралі, бо мы спявалі». Гурт Irdorath прэзентаваў песню «Зорамі», напісаную ў калоніі 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула