Мінск наведаюць прадстаўнікі 14 афрыканскіх дзяржаў
Таксама ў найбліжэйшы час чакаецца візіт міністра абароны Віктара Хрэніна ў Кітай.
Віктар Хрэнін. Фота: Мінабароны
Візіт міністра абароны Віктара Хрэніна ў КНР адбудзецца ў найбліжэйшы час, заявіў начальнік Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Мінабароны Беларусі Валерый Равенка ў эфіры тэлеканала СТБ, піша «Спутнік».
Паводле яго слоў, кіраўнікі абаронных ведамстваў дзвюх краін будуць абмяркоўваць пытанні, якія падымаліся падчас візіту міністра абароны Кітая Лі Шанфу ў Мінск.
«Візіт стратэгічнага ўзроўню», — адзначыў Равенка.
Ён расказаў таксама, што на гэтым тыдні Беларусь наведаюць прадстаўнікі 14 афрыканскіх дзяржаў, для якіх візіт будзе насіць азнаямленчы характар.
Равенка падкрэсліў, што, маўляў, рэспубліка развівае супрацоўніцтва з дзяржавамі, якія не падтрымліваюць існавання аднапалярнага свету.
Чытайце таксама:
Хрэнін: Польшча не адказала на запрашэнне на вайсковыя вучэнні
Лукашэнка назваў міністра абароны Кітая «самай медыйнай персонай свету»