БЕЛ Ł РУС

Незвычайны кабачок вырас у Баранавічах

13.09.2023 / 15:19

Nashaniva.com

Жыхарка Баранавічаў выявіла ў сябе на ўчастку незвычайную гародніну. Яна даслала BAR24 фота і відэа.

Фота: чытач BAR24.BY

Увесь кабачок пакрыты прыгожымі ўзорамі. Жанчына кажа, што яна гародніну не чапала і нічога з ёй не рабіла.

Гэты кабачок рос на вуліцы разам з іншымі кабачкамі. Астатнія выглядаюць як звычайна.

— Я нават з дачкой хадзіла аглядаць тое месца, дзе яго сарвала. Ён ляжаў увесь гэты час, як і ўсе іншыя кабачкі, на траве. Адкуль на ім зʼявіліся гэтыя ўзоры — я не ведаю, — кажа жыхарка Баранавічаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула