БЕЛ Ł РУС

Еўрапарламент заклікаў Міжнародны крымінальны суд выдаць ордар на арышт Лукашэнкі

13.09.2023 / 23:23

Nashaniva.com

Еўрапарламент заклікаў Міжнародны крымінальны суд разгледзець магчымасць выдачы ордара на арышт Лукашэнкі, сказана ў тэксце рэзалюцыі, падпісанай у Страсбургу. 

Аляксандр Лукашэнка. Фота: Getty Image

У тэксце рэзалюцыі асудзілі «ўдзел рэжыму Лукашэнкі» ў вайне Расіі супраць Украіны, распальванні нянавісці, дэзынфармацыі і прапагандзе, «якая перагукаецца з ваяўнічай рыторыкай Масквы».

У тэксце згадваецца фальсіфікацыя выбараў у Беларусі 2020 года, наяўнасць у краіне больш за 1 500 палітычных зняволеных, смерці асуджаных у турмах ды калоніях.

Таксама еўрадэпутаты асудзілі і ўдзел рэжыму Лукашэнкі ў вывазе ўкраінскіх дзяцей і вайсковай падтрымцы Расіі, заявіўшы, што гэта «ўяўляе непасрэдную пагрозу бяспецы ЕС і ягоных грамадзян».

У частцы дакумента аб рэпрэсіях у Беларусі сказана, што Еўрапарламент патрабуе, каб рэжым Лукашэнкі спыніў гвалт і вызваліў палітычных зняволеных, членаў іх сем'яў і «ўсіх адвольна затрыманых асоб».

У сакавіку Міжнародны крымінальны суд ужо выдаў міжнародныя ордары на арышт прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і расійскай упаўнаважанай па правах дзіцяці Марыі Львовай-Бяловай.

Чытайце таксама:

Ціханоўская ўзнагародзіла старшыню Еўрапарламента

Ціханоўская выступіла ў Еўрапарламенце і папярэдзіла, што прыйдзе ў кожны ўрад з просьбай прызнаць новы пашпарт

«Змена сурʼёзная». Былы амбасадар Польшчы ў Беларусі расказаў, што значыць ягоная новая пасада

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула