Паўтары гадзіны чыстага драйву. Як у Вільні прайшоў канцэрт N.R.M. ФОТАРЭПАРТАЖ
Канцэрт гурта N.R.M. прайшоў 14 верасня ў Вільні. Музыкі прыехалі ў літоўскую сталіцу ў межах тура «Мроя як зброя». Як жартаваў Піт Паўлаў, еўрапейскага, які паціху ператвараецца ў сусветны, піша «Будзьма».
Паслухаць легендарны гурт у новую віленскую прастору «Дом легенд», што адкрылася літаральна два месяцы таму, прыйшло каля 70 чалавек.
У паўтарагадзінным выступе прагучалі як класічныя, вядомыя ўсім напамяць «Тры чарапахі», «Паветраны шар», «Катуй-ратуй», «Лёгкія», так і песні з новага альбома. Па словах Піта, ён ужо амаль цалкам запісаны і хутка мае выйсці.
Чытайце таксама:
У суботу ў Вільні пройдзе IV фестываль беларускай песні «Старая Беларусь»
Лявон Вольскі ў свой дзень народзінаў прэзентаваў новы альбом