Лукашэнка прапанаваў Пуціну падумаць на траіх. Яны двое і Кім Чэн Ын
15.09.2023 / 12:23
Сёння ў Сочы адбываецца чарговая сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Расіі. Акрамя традыцыйных кампліментаў, была закранутая тэма нядаўняй сустрэчы Пуціна з паўночнакарэйскім дыктатарам.
«Назіраў уважліва за апошнімі вашымі цяжкімі гэтымі працоўнымі днямі. Прыемна было бачыць вас з Кім Чэн Ынам на касмадроме Усходні. Бо сам быў там. Мы з вамі наведвалі гэты касмадром раней. Я думаю, што мы можам падумаць і аб супрацоўніцтве недзе на траіх. Паўночная Карэя, Расія…
Ведаю, што цікавасць велізарная ў карэйцаў да вас. Я думаю, кавалак працы і ў Беларусі там знойдзецца. З улікам тых праблем, якія існуюць», — заявіў Лукашэнка.
Нагадаем, раніцай 14 верасня Лукашэнка з неабвешчаным візітам прыляцеў у Расію. Гэта ўжо сёмая сустрэча ў гэтым годзе, летась было 12 такіх сустрэч.