БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, як Домрачава і Б'ёрндален назвалі сваю другую дачку

19.09.2023 / 16:22

Nashaniva.com

17 ліпеня славутая беларуская біятланістка паведаміла ў інстаграме, што ў іх з нарвежскай біятлоннай зоркай Оле-Эйнарам Б'ёрндаленам нарадзілася другая дачка. Роды праходзілі ў Мінску, куды Дар'я з мужам прыехалі ў адпачынак. Цяпер жа выданне НВ даведалася, як дзяўчынку назвалі.

Дар'я Домрачава з мужам адразу пасля выпіскі з радзільні

Адразу пасля нараджэння другой дачкі Б'ёрндален расказваў, што імя дзяўчынцы яшчэ не выбралі, адзначыўшы, што ёсць мноства варыянтаў.

На якім варыянце спыніліся, два месяцы пасля нараджэння дачкі Домрачава і Б'ёрндален нікому не паведамлялі.

Але цяпер са слоў маці біятланісткі Ларысы Домрачавай стала вядома, што дзяўчынку назвалі Мірай.

«Не ведаю, як Даша і Оле-Эйнар выбіралі імя, але спыніліся менавіта на гэтым. Па-мойму, вельмі прыгожае…», — сказала Ларыса Домрачава.

Дарэчы, гэтак жа сама назвала сваю дачку, народжаную ў мінулым годзе, іншая беларуская біятланістка — Ганна Сола.

Дар'я Домрачава ж з мужам, па словах яе сваякоў, да гэтага часу знаходзяцца ў Мінску і ўвесь асноўны час прысвячаюць сям'і. Акрамя нованароджанай Міры, у пары ёсць яшчэ 7-гадовая дачка Ксенія.

Чытайце таксама:

Раней за Глеба і Домрачаву. Зашквары беларускага спорту да 2020 года

Пяць гадоў найгучнейшаму беларускаму золату ў біятлоне. Дзе цяпер тыя, хто яго здабыў

Куды знікла Дар’я Домрачава?

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула