БЕЛ Ł РУС

Каліноўцы запусцілі ў Беларусь вялізны бела-чырвона-белы сцяг

19.09.2023 / 17:39

Nashaniva.com

Сёння на мяжы Украіны з Беларуссю полк імя Кастуся Каліноўскага правёў акцыю, прысвечаную Дню нацыянальнага сцяга. Роўна 32 гады таму беларускі парламент зацвердзіў у якасці дзяржаўных бела-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня».

Скрыншот з відэа

Прадстаўнікі Палка разам з валанцёрамі запусцілі ў неба вялізны сцяг памерам 5 на 10 метраў. Сцяг, як сцвярджаецца, паляцеў у напрамку Беларусі.

«Акцыя са сцягам закліканая нагадаць грамадзянам, што рана ці позна гэты сцяг залунае па ўсёй нашай краіне — па вольнай Беларусі!» — адзначае прэс-служба палка Каліноўскага.

Чытайце таксама:

Ва Украіне атрымалі раненні шэсць байцоў палка Каліноўскага

Полк Каліноўскага апублікаваў відэа ўваходу сваіх байцоў у Кляшчэеўку

Архітэктурныя творы аўтара бела-чырвонага-белага сцяга прызнаныя Сусветнай спадчынай ЮНЕСКА

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула