БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік МУС Польшчы і дырэктар ЦРУ абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі

20.09.2023 / 12:20

Nashaniva.com

Міністр унутраных спраў Польшчы Мар'юш Каміньскі ў тэлефоннай размове з дырэктарам ЦРУ Уільямам Бёрнсам абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі. Размова адбылася ў аўторак, паведаміў у твітары Каміньскі.

Міністр унутраных спраў Польшчы Мар'юш Каміньскі. Фота: Kaminski_M_ / Twitter

«У аўторак у мяне была тэлефонная размова з дырэктарам ЦРУ Уільямам Бёрнсам. Мы абмеркавалі пытанне расійскай агрэсіі ва Украіне, сітуацыю ў Беларусі і магчымыя сцэнары на будучыню. Гэта чарговая размова за апошні час з шэфам ЦРУ», — напісаў польскі чыноўнік. 

Іншых дэталяў гутаркі ён не паведаміў, але дадаў, што польскія службы знаходзяцца ў пастаянным кантакце з амерыканскімі партнёрамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула