БЕЛ Ł РУС

Белаграпрамбанк дазволіў здымаць грошы ў сваіх банкаматах без картак

22.09.2023 / 16:31

Nashaniva.com

У прэс-службе Белаграпрамбанка паведамілі, што цяпер, каб зняць наяўныя ў банкамаце з карткі Белкарт, саму картку мець пры сабе не абавязкова. Дастаткова смартфона на «Андроід» (або Harmony OS) з падтрымкай NFC і ўсталяванай на ім праграмай Белкарт Pay.

Калі вам трэба зняць грошы ў банкамаце (з падтрымкай бескантактных плацяжоў, наконт чаго на банкамаце мае быць спецыяльны значок), то можна паднесці да счытвальнай прылады смартфон і пацвердзіць аперацыю ўводам PIN-кода банкаўскай карткі. Такім жа чынам можна паглядзець і баланс рахунку.

У банку адзначылі, што за пералічаныя вышэй аперацыі банкам можа спаганяцца камісія.

Чытайце таксама:

У Гомелі прайшлі затрыманні банкаўскіх работнікаў

Беларусбанк прыпыняе прыём новых і папаўненне некаторых адкрытых укладаў у далярах

Павел Данейка разгорнута адказаў літоўскаму выданню LRT

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула