БЕЛ Ł РУС

Экс-кіраўніка Нагорнага Карабаха арыштавалі па абвінавачанні ў фінансаванні тэрарызму

28.09.2023 / 10:26

Nashaniva.com

Яму выстаўлена абвінавачанне таксама яшчэ паводле двух артыкулаў: аб удзеле ў стварэнні і дзейнасці ўзброеных фарміраванняў і аб незаконным перасячэнні дзяржаўнай мяжы.

Рубен Варданян займаў пасаду кіраўніка Нагорнага Карабаха з лістапада 2022 года па люты 2023 года. Учора ён быў арыштаваны пры спробе ўезду ў Арменію ў Лачынскім калідоры. Фота: сайт Бі-бі-сі

Экс-дзяржміністра Нагорнага Карабаха і заснавальніка «Тройкі Дыялог» Рубена Варданяна арыштавалі па падазрэнні ў фінансаванні тэрарызму, паведамляе Служба дзяржбяспекі Азербайджана.

Яму выстаўлена абвінавачанне таксама яшчэ паводле двух артыкулаў: аб удзеле ў стварэнні і дзейнасці ўзброеных фарміраванняў і аб незаконным перасячэнні дзяржаўнай мяжы.

Спецслужба праводзіць папярэдняе расследаванне «шматлікіх тэрарыстычных злачынстваў, учыненых незаконнымі армянскімі ўзброенымі фармаваннямі, якія дзейнічаюць на тэрыторыі расійскага міратворчага кантынгенту».

Як сцвярджае Служба дзяржбяспекі, у верасні 2022 Варданян «незаконна перасек» мяжу Азербайджана па-за пунктамі пропуску «з мэтай здзяйснення тэрарыстычных актаў і дыверсій».

Сёння прэзідэнт Народнага Карабаха падпісаў указ аб спыненні існавання ўтварэння. Згодна з указам Самвела Шахраманяна, Нагорна-Карабахская Рэспубліка спыніць сваё існаванне 1 студзеня 2024 года. Усе дзяржустановы НКР будуць распушчаныя.

Палова армянскага насельніцтва ўжо пакінула рэгіён.

Чытайце таксама:

Нагорны Карабах пакінула ўжо больш за палову армянскага насельніцтва

Прэзідэнт Нагорнага Карабаха падпісаў указ аб спыненні існавання ўтварэння

Азербайджан затрымаў экс-кіраўніка Нагорнага Карабаха

Мафіёзныя схемы і прывязанасць да Расіі. Як Нагорны Карабах стаў шэрай зонай армянскай палітыкі і што будзе цяпер

Што такое Нагорны Карабах і што армяне з азербайджанцамі там дзеляць

Нагорны Карабах прыняў рашэнне аб капітуляцыі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула