БЕЛ Ł РУС

Напярэдадні прыезду Пуціна БПЛА атакавалі Сочы

1.10.2023 / 14:6

Nashaniva.com

Сёння раніцай беспілотнікі атакавалі некалькі гарадоў Расіі, уключаючы Сочы. Заўтра тут пачынаецца пасяджэнне міжнароднага дыскусійнага клуба «Валдай», у якім традыцыйна бярэ ўдзел Пуцін.

 Сёння ранкам беспілотнікі атакавалі Сочы. Мясцовыя жыхары паведамлялі, што БПЛА быў збіты над аэрапортам. У мэрыі заявілі, што ў аэрапорце ўводзілася часовае абмежаванне на палёты. Цяпер аэрапорт працуе ў звычайным рэжыме.

Расійскія тэлеграм-каналы заяўляюць, што сённяшняя атака на Сочы ажыццяўлялася турэцкім беспілотнікам Bayraktar.

Паводле крыніц «УП», украінскія беспілотнікі ў Сочы атакавалі стаянку расійскіх верталётаў. 

Цікава, што Пуцін на гэтым тыдні возьме ўдзел у пасяджэнні міжнароднага дыскусійнага клуба «Валдай», паведамляе «Расія 1». «Валдай» пройдзе ў Сочы з 2 па 5 кастрычніка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула