Расіяне ўначы атакавалі Днепрапятроўскую вобласць
13 дронаў і крылатую ракету ўдалося збіць, але ёсць і траплянне ў горад Паўлаград, паведаміла «Украінская праўда».
Фота з тэлеграм-канала Сяргея Лысака
У Паўлаградзе было траплянне на тэрыторыі прадпрыемства.
У выніку падзення абломкаў у Дняпры загарэліся прыватнае прадпрыемства, гараж і аўто. Агонь ратавальнікі аператыўна ліквідавалі.
Таксама вораг ноччу абстраляў Міроўскую грамаду Нікапальскага раёна з артылерыі. У выніку пашкоджаныя два прыватныя дамы і гаспадарчае збудаванне.