БЕЛ Ł РУС

У Расіі завочна абвінавацілі Кірылу Буданава ва ўдарах па Маскве і рэгіёнах. Налічылі больш за 100 выпадкаў

3.10.2023 / 10:16

Nashaniva.com

Следчы камітэт Расіі завочна абвінаваціў начальніка Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Кірылу Буданава і яшчэ некалькі ўкраінскіх вайскоўцаў у тэрарыстычных актах, якімі ў Маскве лічаць удары па тэрыторыі Расіі, у тым ліку па Маскве, піша Бі-бі-сі.

Кірыла Буданаў. Фота: «Украінская праўда»

Атакі дронаў на Маскву пачасціліся летам, двойчы беспілотнікі даляталі да «Масква-Сіці», а ў маі два дроны ўзарваліся над Крамлём.

Завочна абвінавачванні паводле ч. 2 арт. 205 КК РФ (тэракт) выстаўленыя Буданаву, камандуючаму паветранымі сіламі УСУ Мікалаю Алешчуку, камандуючаму ВМС Аляксею Неіжпапе, а таксама камандзіру 383-га асобнага палка дыстанцыйна кіраваных лятальных апаратаў Сяргею Бурдзенюку.

Украіна афіцыйна не брала на сябе адказнасць за атакі на тэрыторыі Расіі, але Буданаў не адмаўляў дачыненне да выбуху на Керчанскім мосце, які вядзе ў анексаваны ў 2014 годзе Крым.

СКР абвінавачвае Буданава і іншых пералічаных вайскоўцаў у дачыненні да «арганізацыі і здзяйснення з красавіка 2022 года па верасень 2023 года больш за 100 удараў з паветра з ужываннем беспілотных лятальных апаратаў самалётнага тыпу па тэрыторыях Масквы і Маскоўскай вобласці, Рэспублікі Крым і горада Севастопаля, Растоўскай, Белгародскай, Бранскай абласцей і шэрагу іншых рэгіёнаў РФ».

Чытайце таксама:

Пад раніцу дроны атакавалі 50-павярховыя вежы Масквы-Сіці

Расійскія ўлады заявілі пра атаку 16-ці беспілотнікаў на Крым

Беспілотнік зноў ударыў па хмарачосе ў Масква-Сіці

Беспілотнік зноў атакаваў Маскву. Пашкоджаны «Экспацэнтр»

Беспілотнік уначы зноў трапіў у будынак Масквы-Сіці

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула