Лукашэнка аб прозвішчы міністра Хрэніна: Яно ў яго добрае
Аляксандр Лукашэнка сёння падчас наведвання вузла супраціву ў Брэсцкай вобласці пажартаваў з прозвішча міністра абароны Віктара Хрэніна.
Віктар Хрэнін падчас святкаванняў 9 Мая. Фота: Мінабароны
«Прозвішча ў яго добрае. Хрэнін — значыць, хрэн вы атрымаеце», — працытавала яго словы прэс-служба.
Віктар Хрэнін быў прызначаны міністрам абароны ў студзені 2020 года.
Ягоным папярэднікам быў Андрэй Раўкоў, сённяшні пасол у Азербайджане.
Чытайце таксама:
Лукашэнка паехаў на Брэстчыну. Яму паказваць «Лінію Хрэніна»