БЕЛ Ł РУС

«Такі ўраджай у кастрычніку ніколі не збіралі». На лецішчы пад Гроднам у сярэдзіне восені паспелі клубніцы

7.10.2023 / 23:25

Nashaniva.com

Сёлетні верасень быў незвычайна цёплы, ён пабіў усе тэмпературныя рэкорды са знакам «плюс». Таму нядзіўна, што некаторыя расліны заблыталіся і сталі паводзіць сябе не так, як прынята восенню. Нават клубніцы на лецішчах раптам сталі пладаносіць у самым пачатку кастрычніка, піша Newgrodno.by.

Чытачы выдання зазірнулі на лецішча і вельмі здзівіліся, калі пабачылі на кустах яркія ягады. Якія да таго ж і смачныя.

«Смак такі ж, як і летам. Вельмі салодкія і сакавітыя. На рынку такіх не знойдзеце. Ураджай у нас звычайна не вельмі вялікі. Можа, за сезон вядро сабралі. Але восенню ніколі ягад не бачылі», — расказаў чытач.

Зрэшты, рэкорд можа быць не канчатковы. Побач з ягадамі можна заўважыць і новыя кветкі. Калі цяпло раптам яшчэ вернецца, то клубніцы могуць парадаваць гаспадароў і яшчэ адным ураджаем.

Чытайце таксама:

Пад Мінскам зацвілі яблыні ФОТАФАКТ

У Вілейскім раёне зацвіў бэз

На Нямізе зацвіў каштан. Гэта як магчыма наогул?

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула