БЕЛ Ł РУС

Памерла Міраслава Русак

9.10.2023 / 9:52

Nashaniva.com

Беларуская дзяячка ў Літве, дачка беларускага кнігара і паэта Станіслава Станкевіча.

«Міраслава Русак са Станкевічаў (07.12.1933 — 09.10.2023). Сёння свет абяднеў на яшчэ аднаго добрага чалавека.

Не стала беларускай дзяячкі ў Літве, дачкі беларускага кнігара і паэта Станіслава Станкевіча спадарыні Міраславы», — напісала ў сваім фэйсбуку дырэктарка Беларускага музея імя Івана Луцкевіча ў Вільні Людвіка Кардзіс.

Міраслава Русак (Станкевіч) з сынамі беларускага драматурга, аўтара першых успамінаў пра сталінскія канцлагеры Францішка Аляхновіча на могілках Росы ў Вільні. Фота з фэйсбука Людвікі Кардзіс

Спадарыня Міраслава была адной з апошніх вучаніц даваенай пачатковай беларускай школы ў Вільні. Прымала актыўны ўдзел у дзейнасці беларускіх арганізацый у Вільні», — напісала Людвіка Кардзіс.

Чытайце таксама:

Памерла Рэгіна Дамброўская

Памёр Алег Яхімовіч

Памерла Надзея Артымовіч

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула