БЕЛ Ł РУС

У мінскую кватэру мастака Аляксея Кузьміча, які зладзіў перфоманс, прыходзіла міліцыя

10.10.2023 / 11:39

Nashaniva.com

Мастак прыехаў у Беларусь у пачатку жніўня. Ён не толькі памяняў пашпарт і пасведчанне кіроўцы, але правёў новую акцыю — паказаў голы азадак, стоячы пасярод праспекта Пераможцаў. Пасля гэтага ён з'ехаў у ЕС. Але пра акцыю стала вядома ўчора.

«Па месцы майго жыхарства, у дом самазабойцаў, які цягнецца праз усю вуліцу Няміга, прыходзіла міліцыя. Участковы. — Ён жа ў Францыі жыў!.. — цікавіўся ўчастковы ў суседзяў. — А дупу паказаў у Беларусі… не зразумела…», — напісаў мастак у сваім фэйсбуку.

Чытайце таксама:

«Не карыстаўся тэлефонам і стараўся не трапляць на камеры». Мастак Аляксей Кузьміч вярнуўся ў Беларусь дзеля перфомансу

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула