БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнт Фінляндыі назваў прычынай уцечкі на газаправодзе знешняе ўздзеянне. Магчыма, гэта была дыверсія

10.10.2023 / 18:34

Nashaniva.com

Прэзідэнт Фінляндыі Саўлі Нійнісцё паведаміў, што прычынай уцечкі на фінска-эстонскім газаправодзе Balticconnector стала «знешняе ўздзеянне». Ён удакладніў, што ў расследаванні абставінаў здарэння будуць удзельнічаць прадстаўнікі НАТА. Па інфармацыі Bloomberg, інцыдэнт стаў вынікам дыверсіі, піша «Коммерсант».

Газаправод праходзіць праз увесь Фінскі заліў. Ілюстрацыя: Samuli Huttunen / Yle, Mapcreator, OpenStreetMap

«Шкода, нанесеная падводнай інфраструктуры, была ўспрынятая сурʼёзна. Цалкам верагодна, што пашкоджанне газаправода і тэлекамунікацыйнага кабеля зʼяўляецца вынікам знешняга ўздзеяння», — падкрэсліў спадар Нійнісцё. 

Разгерметызацыя адбылася на ўчастку трубы ў тэрытарыяльных водах Фінляндыі, кажа адна з крыніц Bloomberg. Аператары заўважылі «незвычайнае» падзенне ціску, пасля чаго трубаправод быў перакрыты. Bloomberg удакладняе, што на фоне надзвычайнага здарэння цэны на газ у Еўропе з нядзелі выраслі на 12%.

Агенцтва мяркуе, што, нягледзячы на ​​адсутнасць афіцыйных каментароў, следства як асноўную версію разглядае менавіта дыверсію.

Balticconnector — марскі газаправод паміж фінскім горадам Інка і эстонскім Палдыскі, які злучае газавыя сеткі дзвюх краін. Трубаправод дае Фінляндыі доступ да латвійскіх сховішчаў прыроднага газу.

Газаправод Balticconnector быў перакрыты 8 кастрычніка. Прычынай стала падзенне ціску. Фінскія і эстонскія ўлады паведамілі, што адбылася ўцечка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула