ЦАХАЛ: Баевікі ХАМАС, хутчэй за ўсё, утрымліваюць закладнікаў пад зямлёй
12.10.2023 / 9:0
Прадстаўнік Арміі абароны Ізраіля назваў сітуацыю з закладнікамі вельмі складанай.
Эвакуацыя параненай жанчыны. Фота: Oren Ziv / AP
Ізраільскія ўлады лічаць, што захопленыя ХАМАС закладнікі знаходзяцца пад зямлёй. Пра гэта ў размове з CNN заявіў прадстаўнік арміі абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) Джонатан Конрыкус.
«Розум падказвае, што яны знаходзяцца пад зямлёй. Розум таксама падказвае, што ХАМАС, калі ўжо яны хацелі правесці гэтую атаку і ўзяць гэтых людзей у закладнікі, павінен быў загадзя спланаваць месцы, дзе можна схаваць іх і абараніць ад ізраільскай разведкі і спробаў іх вызваліць», — сказаў Конрыкус.
Конрыкус назваў сітуацыю з закладнікамі «надзвычай адчувальнай і складанай тэмай».
Паводле яго слоў, Ізраіль ніколі не сутыкаўся з такой па сваім маштабе сітуацыяй.
На пытанне, ці з'яўляецца непазбежнай наземная аперацыя Ізраіля, ён адказваць адмовіўся.
Чытайце таксама:
Прэм'ер Ізраіля: Кожны чалец ХАМАС — гэта мярцвяк
У Ізраілі ў баі з ХАМАС загінула 25-гадовая ўраджэнка Беларусі. Яна працавала ў паліцыі
У Ізраілі ў выніку атакі ХАМАС загінуў яшчэ адзін ураджэнец Беларусі