Каля 100 сем'яў атрымалі паведамленні, што іх блізкія ўтрымліваюцца ў якасці закладнікаў тэрарыстамі ў Газе
Дакладная колькасць заложнікаў пакуль не названа. ХАМАС заяўляў пра не менш за 100 «палонных», «Ісламскі джыхад» — пра не менш за 30.
Журналісты ў гатэлі ў Лондане фатаграфуюць на свае тэлефоны плакаты з фотаздымкамі зніклых без вестак дзяцей напярэдадні прэс-канферэнцыі наконт ізраільскіх закладнікаў. Фота: Kirsty Wigglesworth / AP
Каля 100 сем'яў атрымалі паведамленні, што іх блізкія ўтрымліваюцца ў якасці закладнікаў тэрарыстамі ў Газе, паведамляе newsru.co.il.
Па стане на 12:00 12 кастрычніка 97 сем'яў атрымалі апавяшчэнні ўладаў Ізраіля аб тым, што іх блізкія ўтрымліваюцца ў якасці закладнікаў тэрарыстамі ў сектары Газа.
Звестак пра стан закладнікаў няма.
Дакладная колькасць заложнікаў пакуль не названа. ХАМАС заяўляў пра не менш за 100 «палонных», «Ісламскі джыхад» — пра не менш за 30.
Паводле ацэнак спісаў зніклых без вестак і не абвешчаных да гэтага загінулымі, можна сказаць, што закладнікаў да 200. Але такая ацэнка не дакладная, паколькі пошукі зніклых без вестак і апазнанне цел працягваюцца.
Каардынатар па справах выкрадзеных і зніклых без вестак, брыгадны генерал запасу Галь Хірш заявіў, што вядзецца праца па трох асноўных напрамках:
1. Аператыўна-разведвальная праца.
2. Фарміраванне агульнай карціны сітуацыі.
3. Урадавая дапамога сем'ям выкрадзеных і зніклых без вестак.
«Я і мае супрацоўнікі кругласутачна працуем дзеля выкрадзеных, зніклых без вестак і іх сем'яў. Разам мы ўсё пераадолеем і пераможам», — сказаў Галь Хірш.
Чытайце таксама:
ЦАХАЛ: Баевікі ХАМАС, хутчэй за ўсё, утрымліваюць закладнікаў пад зямлёй