БЕЛ Ł РУС

Пуцін прыляцеў у Кыргызстан. Гэта першая яго замежная паездка пасля выдачы міжнароднага ордара на яго арышт

12.10.2023 / 14:52

Nashaniva.com

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прыбыў у Кыргызстан з афіцыйным візітам, паведамляе прэс-служба ўрада Кыргызстана.

Уладзімір Пуцін і Садыр Жапараў. Фота: kremlin.ru

У рамках візіту Пуцін правядзе перамовы з прэзідэнтам Кыргызстана Садырам Жапаравым, а таксама возьме ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД, запланаваным на 13 кастрычніка.

Пуцін правядзе перамовы з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым і сустрэнецца з прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам, піша ТАСС.

У сакавіку 2023 года Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў ордар на арышт Уладзіміра Пуціна па падазрэнні ў незаконнай дэпартацыі дзяцей з акупаваных тэрыторый Украіны ў Расію. З тых часоў прэзідэнт РФ не здзяйсняў замежных паездак. Раней чакалася, што першай паездкай Пуціна стане візіт у Кітай, дзе ў кастрычніку пройдзе форум «Адзін пояс, адзін шлях», заўважае «Медуза».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула