БЕЛ Ł РУС

Пуцін прыляцеў у Пекін

17.10.2023 / 7:5

Nashaniva.com

Гэта другая яго паездка за мяжу пасля выдачы міжнароднага ордара на арышт у сакавіку.

Уладзімір Пуцін у Пекіне. Фота: Parker Song/Pool Photo via AP

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін прыбыў у Кітай на запрашэнне старшыні КНР Сі Цзіньпіна. У Пекіне расійскі лідар прабудзе два дні — 17 і 18 кастрычніка, піша ТАСС.

Першы дзень свайго візіту Пуцін па большай частцы прысвеціць двухбаковым сустрэчам з калегамі, якія таксама бяруць удзел у III Міжнародным форуме «Адзін пояс — адзін шлях». Запланаваныя перамовы з прэзідэнтам В'етнама, прэм'ер-міністрам Тайланда, прэзідэнтамі Манголіі і Лаоса.

Акрамя гэтага, расійскі лідар у аўторак возьме ўдзел у цырымоніі афіцыйнай сустрэчы са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам і яго жонкай Пэн Ліюань кіраўнікоў дэлегацый — удзельнікаў форуму «Адзін пояс — адзін шлях».

Асноўныя мерапрыемствы форуму пройдуць 18 кастрычніка. Пуцін возьме ўдзел у цырымоніі яго адкрыцця.

Варта заўважыць, што гэта другая яго паездка за мяжу пасля выдачы міжнароднага ордара на арышт у сакавіку.

17 сакавіка 2023 года Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў ордар на арышт Пуціна па падазрэнні ў незаконнай дэпартацыі дзяцей з акупаваных тэрыторый Украіны ў Расію. З тых часоў прэзідэнт РФ не здзяйсняў замежных паездак, а першай паездкай быў візіт на мінулым тыдні ў Бішкек на саміт кіраўнікоў СНД.

Чытайце таксама:

Пуцін заявіў, што Малдова губляе сваю ідэнтычнасць

Лукашэнка панаракаў на несяброўскае партнёрства Арменіі

Пуцін: Ізраіль падвергнуўся жорсткай атацы і мае права на абарону

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула