БЕЛ Ł РУС

Пуцін сустрэўся ў Пекіне з венгерскім прэмʼерам

17.10.2023 / 12:36

Nashaniva.com

Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін, які прыбыў у аўторак у Кітай, правёў сустрэчу з прэмʼер-міністрам Венгрыі Віктарам Орбанам, паведаміў асабісты карэспандэнт Пуціна Павел Зарубін.

 «Ад гэтых кадраў некаторыя заходнія палітыкі цалкам могуць апынуцца на мяжы сардэчнага прыступу. На перамовы да Пуціна прыехаў лідар адной з еўрапейскіх краін: прэмʼер Венгрыі. І што важна, сустрэча не на палях саміту, Орбан прыехаў менавіта ў рэзідэнцыю Пуціна», — суправадзіў відэа каментаром Зарубін. 

Сам Пуцін сказаў, што хоць «магчымасці для падтрымання кантактаў» цяпер абмежаваныя «ў сённяшніх геапалітычных умовах», «са многімі краінамі Еўропы стасункі захоўваюцца, развіваюцца», «адна з гэтых краін — Венгрыя», цытуе яго «Інтэрфакс».

На саміт у Пекіне запрасілі лідараў 28 дзяржаў. Лукашэнкі там няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула