Стала вядома, калі ў Беларусі з'явіцца свая вакцына ад грыпу
Першыя прататыпы будуць у пачатку будучага года, а ў масавую вытворчасць вакцына пойдзе ў 2026‑м.
Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»
Антыгены будзе мяняцца штогод. У запасе трэба мець каля 20 розных штамаў, расказаў sb.by дырэктар Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі Андрэй Ганчароў. Пры Інстытуце працуе Цэнтр эксперыментальнай і прыкладной вірусалогіі, які і займаецца стварэннем вакцыны.
Таму наступны этап даследаванняў — універсальная вакцына супраць грыпу. Склад класічнай часта змяняецца, а вось у аснове ўніверсальнай будуць кансерватыўныя бялкі віруса, якія ёсць амаль у любым штаме. Прэпарат эфектыўны для прадухілення любых варыянтаў віруса. Аналагаў на рынку няма, таму беларускія навукоўцы падключаюцца да сусветных распрацовак.