БЕЛ Ł РУС

Джо Байдэн прыляцеў у Ізраіль

18.10.2023 / 11:2

Nashaniva.com

Яго самалёт здзейсніў пасадку толькі што, паведамляе Расійская служба «Радыё Свабода».

Джо Байдэн рыхтуецца да вылету ў Ізраіль. Фота: Jess Rapfogel / AP

Air Force 1 з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам прызямліўся ў аэрапорце імя Бэн-Гурыёна ў Тэль-Авіве каля 11:00.

Агулам на забеспячэнне аховы Байдэна падчас візіту выдзелена каля 1500 супрацоўнікаў паліцыі.

У рамках візіту Байдэн сустрэнецца з прэм'ер-міністрам Біньямінам Нетаньяху, з прэзідэнтам Ізраіля Іцхакам Герцагам, з членамі вузкага кабінета (Нетаньяху, міністр абароны Ёаў Галант, міністры Бені Ганц, Гадзі Айзенкат і Рон Дэрмер).

Пасля гэтага прэзідэнт ЗША сустрэнецца з жыхарамі населеных пунктаў, прылеглых да сектара Газа, уключаючы Рахель Эдры, якая некалькі гадзін адцягвала ўвагу тэрарыстаў, што ўварваліся ў яе дом, пакуль іх не знішчыў спецназ, піша Newsru.co.il.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула