БЕЛ Ł РУС

«Галоўнае, што шмат беларусаў выказалі словы падтрымкі». Ціханоўская пракаментавала рэакцыю на сваё інтэрв'ю «Новой газете»

18.10.2023 / 21:42

Nashaniva.com

Святлана Ціханоўская выступіла з каментарыем адносна не заўсёды прыхільных рэакцый, якое выклікала ў расіян яе інтэрв'ю «Новой газете».

«Цяпер вакол майго інтэрв'ю «Новой газете» шмат вострых абмеркаванняў.

Але для мяне галоўнае, што шмат беларусаў у сваіх сацсетках выказалі словы падтрымкі і яшчэ раз паказалі агульнасць нашых поглядаў. Бо галоўнае для нас і для нашай краіны цяпер — самастойнасць у прыняцці рашэнняў, палітычная незалежнасць і адзінства ў пазіцыях захавання суверэнітэту.

Я заўсёды радая зваротнай сувязі і стараюся да яе прыслухоўвацца. І паверце, вашы словы — важная ацэнка маёй працы», — заявіла Ціханоўская.

Падчас свайго інтэрв'ю Ціханоўская некалькі разоў падкрэсліла, што паміж расіянамі і беларусамі ёсць істотная розніца, таму, напрыклад, несправядліва ўводзіць для іх у Еўропе аднолькавыя абмежаванні. Некаторыя расійскія апазіцыянеры абурыліся яе словамі, і гэта выклікала вострыя дыскусіі.

Чытайце таксама:

«У расейцаў ёсць імперыялістычныя амбіцыі». Фрагмент інтэрв'ю Ціханоўскай, якое абмяркоўвае твітар

Ціханоўская дала інтэрв'ю, ад якога ў расійскай апазіцыі палыхнула. Што здарылася?

Для Офіса Ціханоўскай правялі фінансавы аўдыт. Ці знайшлі парушэнні?

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула