БЕЛ Ł РУС

Па Новай Баравой бегаў заяц, а за ім з крыкам — малая дзяўчынка

19.10.2023 / 7:59

Nashaniva.com

Па Новай Баравой у Мінску бегаў самы сапраўдны заяц. Відэа з'явілася ўчора на Youtube.

На відэа, знятым з акна кватэры, бачна, як перапалоханая жывёліна ўцякае ад дзяўчынкі.

— А-а-а-а! Заяц! За зайцам! — верашчыць дзяўчынка, бегаючы за зайцам.

Спачатку вушасты наіўна схаваўся за дэкаратыўнымі кустамі, але малеча лёгка пераадолела перашкоду і пагналася за зайцам далей.

Чытайце таксама:

Адкрыццё цэнтральнай плошчы ў Новай Баравой наведаў ледзь не ўвесь квартал ФОТЫ

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула