Памёр Ягор Гайдар
Вядомы расійскі эканаміст і палітык Ягор Гайдар памёр раніцай у сераду. Яму было 53 гады.
Вядомы расійскі эканаміст і палітык Ягор Гайдар памёр раніцай серады.
У свой час Гайдар выконваў абавязкі прэм’ер‑міністра Расеі, у апошнія гады займаў пасаду дырэктара Інстытута эканомікі пераходнага перыяду.
Ягор Гайдар пражыў 53 гады.
***
Ягор Цімуравіч Гайдар быў унукам знакамітых пісьменнікаў Аркадзя Гайдара і Паўла Бажова. Нарадзіўся ў 1956 г.у Маскве.
У 1991 г. ён быў першым міністрам эканомікі ў першым дэмакратычным расійскім урадзе (1991—1992). З 15 чэрвеня 1992 г. па 15 снежня 1992 г. быў в.а. старшыні урада Расійскай Федэрацыі, быў ідэолагам і кіраўніком радыкальных эканамічных рэформ у Расіі.
У 1994—2001 г. Ягор Гайдар з’яўляўся старшынём партыі «Дэмакратычны выбар Расіі», у 1999—2003 г. дэпутат Дзярждумы ад блоку «Саюз правых сіл».
Ягор Гайдар быў адным з лідэраў расійскай апазіцыі. Апошнія некалькі год узначальваў Інстытут эканомікі пераходнага перыяду.