БЕЛ Ł РУС

Учора на працягу 30 хвілін на дарогах краіны загінулі тры пешаходы

21.10.2023 / 8:58

Nashaniva.com

Усе яны ішлі па праезнай частцы без святлоадбівальных элементаў, паведамляе прэс-служба міліцыі.

Фота: прэс-служба МУС

Спачатку каля 18:35 паблізу в. Гуды Лідскага раёна кіроўца Citroen збіў жанчыну, якая ішла па праезнай частцы.

Затым у Мінскім раёне каля 19:00 на трасе М1 паблізу вёскі Сініла кіроўца Iveco здзейсніў наезд на мужчыну.

У гэты ж час каля в. Высокі Полк Светлагорскага раёна кіроўца Citroen збіў мужчыну.

У сувязі з пагаршэннем умоў надвор'я ўсім удзельнікам дарожнага руху неабходна быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі, просяць у міліцыі.

Чытайце таксама:

24-гадовая дзяўчына на «Фордзе» ў Мінску ўрэзалася ў аўтобус

Пʼяная маці ехала па дзяцей і ўчыніла ДТЗ. У яе крыві было 3,4 праміле

ДАІ Мінска назвала самы аварыйны дзень тыдня

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула