БЕЛ Ł РУС

Што будзе, калі змяшаць прагноз надвор'я і музычныя хіты? Мільёны праглядаў!

21.10.2023 / 23:0

Nashaniva.com

Метэаролаг Адам Кругер працуе на амерыканскім тэлеканале CW39 Houston і робіць, бадай, самыя незвычайныя прагнозы надвор'я.

У тэксты прагнозаў ён устаўляе радкі з папулярных песень. Адам ужо выкарыстоўваў тэксты Queen, System of a Down, Taylor Swift, Doja Cat і шмат каго яшчэ. Найбольш папулярным застаецца прагноз са словамі з песні Eminem — Without me, яго праглядзелі 19 мільёнаў разоў.

Адам прызнаецца, што робіць такія прагнозы, толькі калі надвор'е добрае. Падчас ураганаў або паводкі ён, вядома, прытрымліваецца звычайнага фармату.

Чытайце таксама:

Ці карысны кароткі сон удзень?

Фермер у ЗША ўстанавіў новы рэкорд пякучасці перцу чылі. Ён фантастычна востры

Ірландзец тэсціруе беларускія сталоўкі. Вось якой з іх прапаноўвае даць мішленаўскую зорку 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула