БЕЛ Ł РУС

Холдынг МТЗ выпусціў газонакасілку

24.10.2023 / 9:5

Nashaniva.com

Доследны ўзор газонакасілкі Belarus прэзентаваў Смаргонскі агрэгатны завод (САЗ), які ўваходзіць у холдынг МТЗ. Машына мае прамысловае прызначэнне, эфектыўная для пакосу дваровых і паркавых тэрыторый, паведамляецца ў тэлеграм-канале МТЗ.

Газонакасілка ад Смаргонскага агрэгатнага завода (холдынг МТЗ).

Газонакасілку спраектавалі канструктары САЗ, спецыялісты Мінскага трактарнага завода распрацавалі дызайн-праект.

«Гэта імпартазамяшчальны прадукт, які будзе мець цану ніжэйшую, чым у замежных аналагаў, і пры гэтым не саступаць ім па якасці і магчымасцях. Попыт на такія газонакасілкі ў беларускіх камунальных арганізацыях вялікі, таму разлічваем выйсці на масавы выпуск», — распавёў намеснік галоўнага інжынера ААТ «САЗ» Дзмітрый Чыжэўскі.

У наступным годзе плануецца выпусціць партыю касілак для перадачы камунальнай гаспадарцы Мінска.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула