БЕЛ Ł РУС

Ураджэнка Беларусі Дыяна Арбеніна стала яшчэ адным расійскім артыстам, хто адмовіўся ад антываеннай пазіцыі

24.10.2023 / 12:26

Nashaniva.com

У Новасібірску 22 кастрычніка адбыўся канцэрт спявачкі Дыяны Арбенінай і гурта «Начныя снайперы». На ім Арбеніна сустрэлася з маці загінулых ва Украіне і праспявала разам з адной з іх.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Diana Arbenina/Диана Арбенина (@_diana_arbenina)

Арбеніна апублікавала пост у сацсетках з нагоды канцэрта. Паводле яе, выступ быў «абсалютна палымяны, народу было мора». Яна асабліва адзначыла выступ Лідзіі Яструб з Камітэта семʼяў воінаў Айчыны, разам з якой Арбеніна праспявала хіт «Секунду назад».

«Дзяўчаты прыйшлі на канцэрт. Паказвалі фатаграфіі сваіх загінулых сыноў. Сэрца рвецца. Спачуваеш іх гору і разумееш, што нічым не можаш дапамагчы, акрамя як аддаць любоў, якой прасякнутая кожная хвіліна канцэрта», — напісала Арбеніна.

Перад выступам артысткі ў Новасібірску гучалі публічныя заклікі адмяніць яе канцэрт.

«Мы супраць гэтага, таму што лічым, што гэта вораг, і вораг небяспечны. Небяспечны ён тым, што мае ўплыў на шырокія масы людзей. Людзі, звярніце на гэта ўвагу. Не дапусціце такога бязмежжа. Такія людзі не павінны знаходзіцца ў нашай краіне», — казаў на відэа мужчына пра Арбеніну.

Перад Новасібірскам у артысткі за яе антываенную пазіцыю ўжо адмянілі каля дзясятка канцэртаў.

Арбеніна — не першы вядомы расійскі спявак, які перайшоў на праваенныя пазіцыі. Гэтак жа паступілі Рома Звер, Сяргей Лазараў і іншыя.

У 2014 годзе Арбеніна заяўляла, што не падтрымлівае далучэнне Крыма да Расіі.

У лютым 2022 года яна выпусціла песню «Не маўчы» са словамі: «Ты ідзеш на чужую вайну, і ніхто ў нас не спытаў».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула