БЕЛ Ł РУС

У Кітаі выратавалі каля тысячы катоў. Іх хацелі здаць на бойню замест свіней і бараноў

25.10.2023 / 18:45

Nashaniva.com

Паліцыя ў Кітаі выратавала каля 1000 катоў з грузавіка, які накіроўваўся на бойню. Жывёл перавозілі сябры банды, якія падманным шляхам прадавалі кацінае мяса пад выглядам свініны або бараніны.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: frantsishkevich / vecteezy.com

«Без умяшання паліцыі катоў, хутчэй за ўсё, забілі б і адправілі на поўдзень, дзе іх мяса падавалі б пад выглядам шашлыкоў, а таксама каўбас», — піша CNN.

Жывёл дапамаглі выратаваць зоаабаронцы, якія заўважылі каля могілак драўляныя скрыні з катамі. Цягам шасці дзён неабыякавыя людзі назіралі за гэтым месцам, а калі ўбачылі грузавік, які прыехаў па «тавар», то выклікалі паліцыю.

Адзначаецца, што гэта не першы падобны выпадак у Кітаі.

Чытайце таксама:

У Брытаніі знайшлі котку з двума насамі

У Беларусі прапаноўваюць чыпіраваць усіх сабак і катоў

«Нікуды не сыходзіць і чакае гаспадара». У Слоніме выкінулі на сметніцу пародзістага ката

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула