БЕЛ Ł РУС

На Камароўскі рынак пасля рамонту вярнулі знакамітыя скульптуры

25.10.2023 / 21:51

Nashaniva.com

Месяц таму паведамлялася, што з мінскай Камароўкі зніклі скульптуры, якія стаялі на гэтым месцы шмат гадоў: кампазіцыі «Дама з сабачкам» ды «Конь і верабей». Цяпер яны вярнуліся назад, піша Blizko.by.

Скрыншот з відэа

Калі скульптуры прыбіралі, Валерый Федарцоў, галоўны інжынер рынку, расказваў, што падчас упарадкавання тэрыторыі кампазіцыі праверылі на прадмет надзейнасці мацаванняў. У выніку дзве скульптуры — «Дама з сабачкам» і «Конь і верабей» дэмантавалі і адправілі на рамонт.

Эксперт растлумачыў, што пад уплывам розных фактараў, звязаных з надвор'ем і часам, скульптуры падвяргаюцца разбурэнню, таму іх неабходна своечасова рэстаўраваць.

І вось праз месяц у інстаграме Камароўкі з'явілася відэа, як кампазіцыі пад музыку «Блакітны вагон» вярнуліся на ранейшае месца. 

Чытайце таксама:

На Камароўцы прадаюць вельмі дзіўныя гарбузы

Камароўку абнаўляюць. Вось як змянілася культавае месца

«Адчуваем сябе як у метро!» У што ўвасобілася анансаванае ўпрыгажэнне калон унутры Камароўскага рынку

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула